Беларусь хоча атрымаць грошы з палякаў

Міністэрства юстыцыі Беларусі рыхтуе зыскі да ўладаў Польшчы. Яны звязаныя са стратамі, якія панёс беларускі бок з-за страйку польскіх мытнікаў.

Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік міністра юстыцыі Беларусі Ігар Тушынскі. Ён сказаў, што Польшча парушыла, як мінімум, дзеянне трох двухбаковых пагадненняў.

На думку беларускага чыноўніка, страты панеслі не толькі перавозчыкі, але і беларуская дзяржава як суб’ект міжнароднага права.

Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў