У цэнтры Пінску дзеля дарогі знясуць старыя дамы пачатку ХХ стагоддзя

Чатыры аднапавярховыя шматкватэрныя дамы ў цэнтры Пінску трапілі ў зону будаўніцтва новай дарогі, якая спросціць выезд транспарту з горада.

Дамы, пабудаваныя на пачатку ХХ ст., будуць знесеныя, а 30 сем’яў атрымаюць новыя кватэры на ўскраіне горада. Грошы на гэта ўжо выдаткаваныя з дзяржаўнага бюджэту.

Мясцовыя краязнаўцы выступаюць супраць разбурэння гэтых дамоў, якія перадаюць гістарычную атмасферу горада, і заклікаюць мясцовыя ўлады адрэстаўраваць іх і зрабіць турыстычныя аб’екты.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў