Пасля пашырэння Шэнгену перамяшчэнняў праз мяжу Беларусі стала меней
Пасля ўступлення суседніх краін у Шэнгенскую зону колькасць перамяшчэнняў фізічных асоб праз дзяржаўную мяжу Беларусі паменшылася, а грузаў — павялічылася. Пра гэта 24 студзеня паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.
Паводле яго слоў, у параўнанні са студзенем мінулага года колькасць грузаў, што перамяшчаюцца праз Беларусь, павялічылася прыкладна на 10–15%.
“Хоць звычайна студзень у нас з'яўляецца адным з самых спакойных месяцаў у годзе”, – падкрэсліў А. Шпілеўскі.
Нагадаем, 21 снежня 2007 г. Чэхія, Венгрыя, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Эстонія, Латвія і Літва ўвайшлі ў зону Шэнгена. Гэта прывяло да павелічэння кошту віз у некаторыя з гэтых краін для грамадзян Беларусі да 60 еўра, а таксама ўскладніла парадак іх атрымання.
Паводле БелаПАН
|