У Мінску выкрываюць адміністратараў камп’ютэрных сетак

У Мінску зацверджаная праграма ліквідацыі незаконна пабудаваных камп'ютэрных сетак у жылым сектару. Да 1 красавіка будуць вылічаны адміністратары найбольш буйных незаконных сетак. А ў маі пачнецца іх дэмантаж.

Па сціплых падліках сёння ў Мінску больш тысячы нелегальных хатніх камп'ютэрных сетак, самыя буйныя з якіх аб'ядноўваюць у адзіны “арганізм” ад 2 да 6 тысяч камп’ютэраў.

“Зараз вылічаюцца адміністратары найбольш буйных незаконных сетак. Да 1 красавіка нам стануць вядомыя іх імёны і адрасы, – гаворыць дырэктар Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак Віктор Бычкоў. – А ў маі зоймемся пошукам абсталявання: маршруцізатараў, камутатараў і г. д. Тады пачнём выпісваць адміністратарам загады на добраахвотны дэмантаж”.

Калі адміністратары адмовяцца рабіць гэта добраахвотна, тады рабочая група мае права самастойна абрэзаць правады.

“Меры жорсткія: аж да складанні адміністратыўнага пратакола. Прэтэнзіі можа прадставіць і падатковая інспекцыя, – падкрэслівае В. Бычкоўскі. – Бо ўсе карыстальнікі сеткі плацяць адміністратару абаненцкую плату – гэта можна расцаніць як ценявое прадпрымальніцтва”.

Паводле газеты “Рэспубліка”

‹‹ на галоўную | у архіў