У Віцебску забілі паэтку і журналістку Яўгенію Мальчэўскую
Вядомую віцебскую паэтку Яўгенію Мальчэўскую знайшлі ва ўласнай кватэры па праспекце Чарняхоўскага з прыкметамі гвалтоўных траўмаў, якія прывялі да смяротнага выніку.
У панядзелак пракуратурай Першамайскага раёну Віцебску распачатая крымінальная справа.
Я. Мальчэўскай было 58 гадоў. Яна друкавалася ў цэнтральных і мясцовых выданнях, у калектыўных зборніках. Аўтарка кнігі паэзіі “Залежнасць”.
Падчас стварэння новага Саюзу пісьменнікаў, нягледзячы на ціск, засталася, як яна казала, у “родным Купалаўскім Саюзе”.
Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|