Выйшаў на волю Зміцер Дашкевіч

23 студзеня са Шклоўскай калоніі вызвалілі палітвязня Змітра Дашкевіча. Навіна пра вызваленне для яго была поўная нечаканасцю.

Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зняволення – паўтара году – зменшылі да году, і такім чынам Зміцер пераседзеў чатыры месяцы.

Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасня 2006 г. ён знаходзіўся ў следчым ізалятары) Зм. Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году зняволення за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён павінны быў выйсці 15 сакавіка 2008 г.

Увечары Зміцер знаходзіўся ў Воршы, дзе яго сустрэлі мясцовыя актывісты.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў