У Беларусі з’явілася прэмія імя Францішка Аляхновіча
У Беларусі з’явілася прэмія імя Францішка Аляхновіча. Прэмія заснавана Грамадскім аб’яднаньнем “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” і прызначаецца за ўнёсак у справу ўвекавечання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў грамадскім актывістам, дзеячам культуры і мастацтва, гісторыкам, краязнаўцам, літаратарам і журналістам.
Ф. Аляхновіч быў актывістам беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху. Ён 10 гадоў правёў у канцлагеры, быў першым, хто расказаў пра сістэму пакаранняў у Гулагу. Ён лічыцца заснавальнікам той плыні айчыннай літаратуры, якая прысвечана тэме сталінскіх рэпрэсіяў.
Прэмія імя Аляхновіча будзе ўручацца 9 сакавіка, у дзень народзінаў дзеяча.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|