Экуменічная малітва ў Мінскай архікафедры
Падчас тыдня малітваў за адзінства хрысціян 24 студзеня ў мінскім архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій Беларусі.
Пачатак экуменічнай малітвы ў 19.30. Парадак набажэнства наступны: малітва да Духа Святога, Літургія слова, прамовы, малітва падзякі, малітва просьбаў, знак супакою, вызнанне веры, “Ойча наш”, супольная малітва, добраслаўленне.
Паводле catholic.by
|