Амбасада Швецыі ў Мінску адкрыла вэб-сайт

Аддзяленне амбасады Швецыі ў Мінску паведаміла пра адкрыццё сваёй новай хатняй старонкі: www.sweden.by

З адкрыццём старонкі, беларускія грамадзяне атрымаюць магчымасць хутка і аператыўна атрымліваць усю неабходную ім інфармацыю, якая тычыцца пытанняў атрымання віз для наведвання Швецыі. Анкеты зараз таксама даступны на старонцы пасольства.

Хатняя старонка аддзялення амбасады Швецыі ў Мінску будзе інфармаваць пра культурныя, адукацыйныя і інфармацыйныя праекты і падзеі, якія будуць адбывацца ў Беларусі і Швецыі.

Паводле “Хартыя’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў