Андрэй Хадановіч “Бэрлібры”
У вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) у рамках паэтычна-музычнай акцыі “Мэдыюм” 7 лютага адбудзецца прэзентацыі новай кнігі Андрэя Хадановіча “Бэрлібры”.
У кнігу ўвайшлі верлібры А. Хадановіча, напісаныя ў 2004–2 007 гг. падчас вандровак па Берліне, Варшаве, Кракаве, Браціславе, Мінску.
У праграме паэтычна-музычнай акцыі “Мэдыюм” прэзентацыя кнігі вершаў “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменнік”
Словы: Джэці (Вера Бурлак), Дзмітры Дзмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сяржук Мядзведзеў.
Музыка: “BAND_A”, “INDIGA”, Сяргей Пукст, “Рацыянальная дыета”.
Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Хадановіч А. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах. Мн.: Логвінаў. — 114 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”)
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|