Па дарозе з Вільні на Магілёў
З 15 лютага з Магілёва будзе курсіраваць просты цягнік на Вільню.
У Магілёўскім аддзяленні Беларускай чыгункі паведамілі, што раней, каб дабрацца з Магілёва да літоўскай сталіцы, трэба было на адзін цягнік браць два білеты: адзін да Мінску, другі – з Мінску да Вільні. Узнікала блытаніна і з коштам бялізны.
Цяпер для зручнасці пасажыраў і чыгуначнікаў вырашана зрабіць цягнік простай нумарацыі. Як і раней, ён будзе адпраўляцца з Магілёва ў 23.58 кожныя аўторак, пятніцу і суботу. І, адпаведна, з Мінску ў 6.30 раніцы кожную сераду, суботу і нядзелю. Прыбываць у Вільню будзе ў 11 гадзін. Захаваецца ранейшы ўзровень цэн на білеты: найбольш танны ў агульны вагон каштуе каля 25 тысяч рублёў, самы дарагі ў купэ — прыкладна 55 тысяч рублёў.
Паводле газеты “Звязда”
|