Мінюст вырашыў не ліквідоўваць “Перспектыву”
Міністэрства юстыцыі адклікала з Вярхоўнага суда пазоў аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.
Паведамляецца, што Мінюст атрымаў інфармацыю, што гэтае грамадскае аб’яднанне не прымала рашэння пра ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня і не давала такіх паўнамоцтваў свайму лідэру Анатолю Шумчанку. Ён удзельнічаў у акцыі як прыватная асоба.
Раней менавіта ўдзел у мітынгу пратэсту Шумчанкі і іншых актывістаў "Перспектывы" і стаў падставай для падачы ў Вярхоўны суд пазову аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання.
Нагадаем, Анатоль Шумчанка быў асуджаны 11 студзеня на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паводле БелаПАН
|