Да 90-годдзя БНР

Каб адзначыць 90-я ўгодкі БНР ў замежжы як мага урачыста і шырока, былі падрыхтаваныя дапаможныя матэрыялы: узор артыкула ў мясцовую прэсу пра падзею і ўзор зваротаў да афіцыйных асобаў. Матэрыялы прапануе атрымаць ахвотным з беларусаў замежжа Беларуска-амерыканскае задзіночанне.

Гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя рознымі арганізацыямі, групамі актывістаў і студэнтаў ды нават прыватнымі асобамі, адпаведна іх адрэдагаваўшы.

Рада БНР таксама выдае пару мультымэдыйных і музычных дыскаў ды друкаваную інфармацыю пра БНР.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся ў Галоўную Управу БАЗА:

праз е-мэйл: BAZA.HQ@hotmail.com

альбо поштаю на адрас: Belarusan-American Association, Inc

P. O Box 1347

Highland Park, NJ 08904

Паводле газеты “Беларус”

‹‹ на галоўную | у архіў