Выстава шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Інстытута, праводзяць з 18 студзеня па 2 сакавіка 2008 г. у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (Гродна, вул. Замкавая, 20) выставу Шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”. Адкрыццё выставы адбудзецца 18 студзеня ў 16.00.
На працягу 2007 г. выстава экспанавалася ў Мінску, Віцебску і Полацку.
У рамках выставы адбудуцца майстар-класы для беларускіх студэнтаў і мастакоў, якія будуць праводзіцца шведскімі выкладчыкамі і мастакамі-графікамі.
“Праз традыцыю ў будучыню” – гэта рэпрэзентацыйная выстава 15 шведскіх мастакоў-графікаў, якая – у сувязі з афіцыйным візітам летам 2004 г. у Славенію караля і каралевы Швецыі – была падабрана для экспанавання ў Цэнтры графічнага мастацтва Люблянаў. Выстава атрымала самыя высокія адзнакі мастацкай грамадскасці Славеніі і выклікала настолькі шырокую дыскусію ў друку, што Шведскі інстытут, яе арганізатар, вырашыў паказаць выставу і ў іншых краінах. З 2005 г. выстава экспанавалася ў Міжнародным цэнтры графічнага мастацтва ў Марыефрэдзе (Швецыя), Дзяржаўнай мастацкай галерэі Калінінграда (Расія), Цэнтры сучаснага мастацтва Кішынёва (Малдова), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі Марка Шагала (Віцебск).
Паводле www.tut.by
|