Прэзентаваны “Шрэк-3” у беларускім перакладзе

15 студзеня ў Мінску прэзентавалі дубляваны на беларускую мову мультфільм “Шрэк-3”.

Кароль-жаба памірае. Шрэк перад выбарам: заняць месца Караля альбо паехаць шукаць сапраўднага нашчадка. Юнаку Артуру не надта хочацца рабіцца каралём. У гэты час чароўны прынц будуе планы, як захапіць уладу ў Трыдзесятым валадарстве. Так пачынаецца трэці фільм пра прыгоды казачнай пачвары Шрэка і ягоных сябрукоў – Аслюка і Ката-ў-ботах.

“Шрэк-3” выйшаў на экраны ў ЗША 18 траўня 2007 г. За першыя выходныя пракату ён сабраў 122 мільёны даляраў. Ён стаў самым касавым анімацыйным фільмам і трэцім паводле прыбытковасці сярод паўнаметражных стужак.

Пераклад “Шрэка Трэцяга” на беларускую мову зрабілі Мікола Андрэеў і бард Тацяна Беланогая.

Мультфільм можна будзе набыць у незалежных распаўсюднікаў.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў