“Малады Фронт” падаў заяўку на акцыю 14 лютага

14 студзеня незарэгістраваны ў Беларусі “Малады Фронт” падаў афіцыйную заяву ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць святкаванне Дня Любові. Акцыя павінна пачацца ў 18.00 на плошчы Свабоды.

Маладафронтаўцы і жыхары Беларусі, якія святкуюць гэты дзень з “Маладым Фронтам”, пройдуцца па галоўных вуліцах горада, наведаюць еўрапейскія і амерыканскую амбасады, сустрэнуць Дзень Любові пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

На гэты раз Свята Любові пройдзе пад лозунгам змагара Кастуся Каліноўскага: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна”. “Гэта свята усіх тых, хто любіць і верыць у Беларусь, гатовы бясконца змагацца за яе шчасце і светлы лёс. На гэтым свяце мы выказваем сваю любоў, пашану і павагу патрыётам, хто пакутаваў і зараз пакутуе за нашу краіну, усім палітвязням, якія ахвяравалі сваім лёсам, будучыняй, жыццём дзеля змагання і перамогі”, -- заяўляюць актывісты арганізацыі.

Паводле “Хартыя’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў