Пацыенты сухотнага шпіталя ў Наваельні прыпынілі галадоўку пратэсту
150 хворых на сухоты патрабавалі паляпшэння ўмоваў утрымання ў медычнай установе. Пацыенты скардзіліся на недахоп лекаў, адсутнасць гарачай вады, холад і вільготнасць у памяшканнях. Па словах Сяргея Вароніна, які знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі, спыніць галадоўку прыйшлося перш за ўсё таму, што доўгатэрміновая галадоўка можа адмоўна паўплываць на стан здароўя хворых.
Між тым, ўжо ёсць і першыя вынікі пратэстнай акцыі. Шпіталь наведала вышэйстаячае кіраўніцтва, пасля чаго ў памяшканнях з’явілася гарачая вада. Хворым абяцаюць палепшыць і якасць харчавання. Адначасова жыхары мястэчка пачалі збор подпісаў з заклікам да ўладаў зачыніць шпіталь, пацыенты якога , на думку жыхароў Наваельні, уяўляюць небяспеку для грамадства.
Галадоўка працягвалася 2 дні.
Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|