У Мінску ўсклалі кветкі на месца гібелі Міхоэлса

Ускладанне кветак адбылося ў нядзелю на месцы гібелі ў Мінску выдатнага акцёра, рэжысёра і габрэйскага грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса.

Ён быў забіты 13 студзеня 1948 г/ на лецішчы міністра МГБ БССР Цанавы, а цела яго кінулі на рагу мінскіх вуліц Ульянаўская і Беларуская. Загад на забойства Міхоэлса аддаў асабіста Сталін, які запланаваў пачатак маштабнай антысеміцкай кампаніі.

У цырымоніі ўшанавання памяці Саламона Міхоэлса ў Мінску ўдзельнічалі прадстаўнікі Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў, а таксама мемарыяльнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Цяпер рыхтуецца запыт у органы ўлады Беларусі ў справе невыканання пастановы Саўміна ад 1998 г. у справе ўшанавання памяці народнага артыста СССР.

Пра Міхоэлса сёння згадалі і ў Маскве, дзе распачаўся, прысвечаны яму міжнародны фестываль мастацтваў.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў