Прэзідэнт адправіў у адстаўку галоўнага ідэолага Беларусі

Як стала вядома, цяпер Алег Праляскоўскі ўзначаліць Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі: “Алег Праляскоўскі прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Я не каментую прынятыя кіраўніком дзяржавы кадравыя рашэнні”.

Таксама пакуль невядома, хто зойме вакантную пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў