Швецыя адкрые ў Беларусі амбасаду
У 2008 г. Швецыя мае намер адкрыць у Беларусі паўнавартасную амбасаду. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Швецыі.
“Беларусь з’яўляецца адным з самых блізкіх суседзяў Швецыі. Вельмі важна назіраць за эканамічным і палітычным развіццём краіны, маючы ў ёй сваё паўнавартаснае прадстаўніцтва, – адзначаецца ў заяве. – Швецыя працуе і на двухбаковай аснове, і нараўне з іншымі краінамі Еўразвяза для ўсталявання больш цесных стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ”.
Міністэрства замежных спраў Швецыі таксама нагадвае, што з 2003 г. ў Мінску працуе аддзяленне амбасады Швецыі ў Расіі. “У 2008 г. гэтае аддзяленне будзе ператворанае ў паўнавартасную амбасаду”, – гаворыцца ў заяве.
Паводле “Белорусские новости” (www.naviny.by)
|