Расія крэдытавала Беларусь на 1,5 мільярда долараў

Адпаведнае міжурадавае пагадненне сёння падпісалі міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут і віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.

Паводле словаў А. Кудрына, крэдыт дадзены на 15 гадоў з 5-гадовай адтэрміноўкай паляцяжоў.

Працентная стаўка вызначана па стаўцы Libor плюс 0,75% гадавых. Цяпер стаўка Libor складае каля 5%.

“Стаўка крэдыту рыначная, але ў той самы час яна ўлічвае ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Расіяй у межах саюзнай дзяржавы”, – сказаў расійскі міністр фінансаў.

Сродкі крэдыту паступяць у Беларусь да канца гэтага года.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў