ЗША адкідаюць абвінавачванні, агучаныя амбасадарам Беларусі

Злучаныя Штаты не прымаюць абвінавачванні Беларусі ў парушэнні пагаднення па гарантыях бяспекі, падпісанага паміж Мінскам і Вашынгтонам у 1994 г. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер.

Паводле яго словаў, “ЗША расцэньваюць санкцыі ў адносінах Беларусі як цалкам адпаведныя сваім палітычным дамоўленасцям і абавязкам”.

Заява амбасадара Беларусі ў Злучаных Штатах Міхаіла Хвастова пра парушэнні Вашынгтонам міжнароднага права з’яўляюцца манеўрам з мэтай адцягнуць увагу ад крытыкі Захадам беларускага палітычнага рэжыму, адзначыў сп. Крамер.

Паводле utro.ru

‹‹ на галоўную | у архіў