Беларусь атрымае расійскі газ у першым квартале новага году па 119 даляраў

Беларусь атрымае расійскі газ у першым квартале новага году па 119 даляраў за тысячу кубаметраў. На дадзены момант цана складае 100 даляраў – гэта найменш у СНД.

Прадстаўнік “Газпрому” заявіў, што новая цана і так ільготная. “Газпром” набывае вялікую колькасць газу, у гэтым ліку на патрэбы краін СНД, у дзяржавах Цэнтральнай Азіі. У першым паўгоддзі наступнага году туркменскі газ падаражае з 110 да 130 даляраў за тысячу кубоў. Такім чынам, захоўваецца ільготны варыянт паставак газу ў Беларусь, - заявіў прадстаўнік “Газпрому”.

У 2006 г. Беларусь купляла газ па 46,67 даляра за тысячу кубамэтраў. З 2007 г. расійскі манапаліст планаваў падняць цану да 200 даляраў. Пасля таго, як Беларусь згадзілася прадаць “Газпрому” палову “Белтрансгазу”, цана тысячы кубаметраў была паніжана напалову.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by

‹‹ на галоўную | у архіў