Акцыі салідарнасці ў свеце

У Польшчы пратэставалі супраць расійскай акупацыі Беларусі

16 снежня ў Ополе (Польшча) адбылася акцыя пратэсту супраць стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У цэнтры горада, каля помнікa “Bojownikam o polskosc opolsko Slaska”, удзельнікі акцыі ўзнялі беларускі нацыянальны сцяг, разгарнулi расцяжку “Не – расійскай акупацыі Беларусі”.

На працягу акцыі, якая доўжылася больш за гадзіну, мiнакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй аб тым, што адбываецца у Беларусі.

Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

Пікет ля амбасады Беларусі ў Варшаве

Беларусы, якія жывуць у Варшаве, прыйшлі да амбасады з партрэтамі зніклых палітыкаў і палітвязняў.

Яны трымалі ў руках транспаранты і плакаты “Свабоду Казуліну”, “Казулін 631 дзень за кратамі”, “Дыктатара ў турму”. Сярод удзельнікаў пікету – пляменнік Казуліна, таксама Аляксандр Казулін.

Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў