У Парыжы прайшла акцыя за незалежную Беларусь
Сёння прадстаўнік Беларуска-еўрапейскага задзіночання ў Францыі Павал Хівук перадаў ад імя арганізацыі ў амбасаду Беларусі ў Парыжы ліст з пратэстам супраць прыезду ў Беларусь Уладзіміра Пуціна і звязаных з гэтай падзеяй разгонаў акцыяў пратэсту ў Мінску і Брэст.
У петыцыі ўтрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць берасцейскіх актывістаў дэмакратычнага руху і пакараць вінаватых у жорсткім разгоне акцыі пратэсту ў Мінску.
Сп. Хівук, разам з сябрамі раздаў таксама ў сталіцы Францыі ўлёткі з інфармацыяй пра палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі.
Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|