30 беларускім чыноўнікам ЗША адмовілі ў візах

Пра гэта паведаміла сёння на прэсавай канферэнцыі пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт.

Летась ўрад ЗША абвясціў пра візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, якія, паводле меркавання амерыканскага ўраду, датычныя да парушэнняў правоў чалавека, разбурэння дэмакратыі і карупцыі.

Карэн Сцюарт нагадала, што “сёлета ЗША пашырылі санкцыі ў адносінах да чыноўнікаў, якіх мы лічым адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі: "Мы пашырылі нашы абмежаванні па перамяшчэнні і ўключылі ў іх больш шырокія катэгорыі грамадзян. У першы раз у гэты спіс патрапілі дырэктары і намеснікі дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама іх жонкі або мужы”.

Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў