Беларусы Польшчы выйшлі на антыпуцінскую дэманстрацыю
12 снежня ў Кракаве адбылася акцыя пратэсту супраць намераў расійскіх уладаў па знішчэнні беларускай незалежнасці. Беларусы і палякі сабраліся каля расійскага консульства.
Удзельнікі акцыі парвалі і спалілі партрэты прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ніхто не выйшаў з амбасады, каб паразмаўляць з мітынгуючымі і атрымаць зварот да расійскіх уладаў, падрыхтаваны беларусамі.
На дзеянні мітынгуючых прахожыя рэагавалі актыўна, акцыя выклікала цікавасць журналістаў. Паліцыя ставілася да мітынгуючых пазітыўна, нягледзячы на тое, што яна не была санкцыянаваная гарадскімі ўладамі.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|