Галіна Пазьняк: Беларусь у сэрцы

Кніжка Галіны Пазьняк Беларусь у сэрцы, — адно з першых выданняў, дзе прадстаўлены ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэння ў канцы 80-х і 90-х гадах мінулага стагоддзя.

У кнізе пададзены таксама ўспаміны з жыцця ў СССР, аб дачыненнях з Васілём Быкавым, а таксама запісы размоваў кіраўнікоў Беларускага народнага фронту аб пэўных падзеях нядаўняй беларускай мінуласці, літаратурныя рэцэнзіі і інш.

Успаміны Галіны Пазьняк маюць яшчэ тую асаблівую каштоўнасць, што напісаныя чалавекам, які непасрэдна дзейнічаў і працаваў у БНФ і ў структурах мясцовай выбарнай і выканаўчай улады (Мінскі Гарсавет і Мінскі Гарвыканкам). У тэкстах закранутыя пласты, якія яшчэ ніколі не траплялі на старонкі цяперашняга друку. Гэтая кніга, таксама як і працы Сяргея Навумчыка, — цаглінка ў гісторыю беларускага змагання за незалежнасць, нацыянальнае адраджэнне і свабоду.

Паводле Беларускай Салідарнасці (www.bielarus.net)

‹‹ на галоўную | у архіў