Дзярждэп ЗША асуджае разгон дэманстрацыі ў Мінску
ЗША асуджае ўчорашні брутальны разгон дэманстрантаў. Пра гэта заявіў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпу ЗША Шон Маккормак. У прыклад ён прыводзіць жорсткае збіццё Змітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны.
Кіраўнік прэс-службы звяртае ўвагу, што збіццё Змітра не было выпадковае, што яго спецыяльна адсочвалі. Ён заўважае таксама, што лідэр незарэгістраванага Маладога фронту быў адным з удзельнікаў сустрэчы з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс. Гэты інцыдэнт ёсць адным з эпізодаў у доўгай серыі рэпрэсіўных актаў беларускіх уладаў супраць уласных грамадзян – зазначыў Ш. Маккормак.
Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы супраць свайго народу і забяспечыць асноўных правоў чалавека, улучна з свабодай слова і свабодай сходаў», – дадаў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпу ЗША.
Паводле Нашай Нівы (www.nn.by)
|