Хельсінская камісія пратэстуе супраць збіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі

Кангрэсмен Элсі Гэйстынгс, старшыня Хельсінскай камісіі Кангрэсу ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім збіццём 19-гадовага Змітра Хведарука падчас дэманстрацыі ў Менску 12 снежня.

Жорсткае збіццё Зм. Хведарука адначасна абуральнае і трагічнае. На мінулым тыдні ён выступаў на паседжанні Хельсінскай камісіі ў Вашынгтоне, дзе расказваў пра небяспеку, з якой сутыкаюцца актывісты моладзевага руху ў Беларусі. Я не толькі падтрымліваю змаганне Зм. Хведарука за свабоду, але і асуджаю самым рашучым чынам акты жорсткасці супраць невінаватых грамадзян.

Змрочная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі – ні для каго не сакрэт. На жаль, запалохванням і злоўжыванням рэжыму А. Лукашэнкі не відаць канца. Мы з калегамі ў Хельсінскай камісіі рашуча падтрымліваем Зм. Хведарука і ўсіх у Беларусі – маладых і старых – хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека, – адзначае ў заяве кангрэсмен Э. Гэйстынгс.

4 снежня Зм. Хведарук выступаў са сведчаннямі ў Хельсінскай камісіі на брыфінгу пад назвай Будучыня Беларусі: ад дыктатуры да дэмакратыі.

Паводле радыё Свабода (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў