“Свабодны тэатр” аддаў прэмію на “контркультуру”
Прэмія Французскай рэспублікі ў галіне правоў чалавека “Свабода-Роўнасць-Братэрства” складае 75 тысяч еўра. Прэміяй за 2007 г. былі ўганараваныя пяць намінантаў, у тым ліку драматург Мікалай Халезін і журналістка Наталля Каляда са “Свабоднага тэатру” з Беларусі. “Сваю частку прэміі, 15 тысяч еўра, мы саступаем на развіццё контркультуры ў Беларусі”, — заявіў пасля ўручэння прэміі ў Парыжы М. Халезін.
М. Халезін адзначыў: “Я маю на ўвазе забароненых музыкаў, літаратараў, якія не могуць друкавацца з палітычных матываў, мастакоў, якім не даюць пляцовак для выставак, акцёраў, якія не могуць працаваць”.
Размеркаваннем перададзеных грошай будуць займацца адпаведныя фонды, патлумачыў ён.
Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|