Кандаліза Райс заклікае Беларусь да пераменаў
Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс выступіла з крытыкай у адрас улад Беларусі.
“Беларускі рэжым узмацніў пераслед апазіцыі і звычайных грамадзян, якія мірна выступаюць за перамены”, – заявіла Райс 10 снежня на цырымоніі ў дзярждэпартаменце ЗША ў сувязі з прысуджэннем узнагароды “Дыпламатыя за свабоду” амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт.
К. Райс нагадала, што нядаўна сустракалася ў Вашынгтоне з дэлегацыяй прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, якія дзякавалі ЗША за аказаную ім падтрымку.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|