Калі ты за свабоду ў Беларусі – прасігналь!
Бігборд з такім заклікам размешчаны ў пяці метрах ад беларускай амбасады ў Варшаве. Гэтая ініцыятыва зыходзіць ад уладальнікаў Варшаўскай кавярні “Ветліна”, у якой ужо доўгі час адбываюцца беларускія імпрэзы і канцэрты. Частку выручаных з канцэртаў грошай яны вырашылі прызначыць на тое, каб у чарговы раз нагадаць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама недэмакратычны рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама створаны адмысловы сайт www.sygnal.eu, на якім кожны можа даць свой віртуальны сігнал салідарнасці з Беларуссю.
8 снежня актывісты “Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, а таксама студэнты праграмы ім. Кастуся Каліноўскага правялі недалёка ад беларускай амбасады ў Варшаве інфармацыйную акцыю, падчас якой кіроўцам, а таксама мінакам было раздадзена некалькі сот улётак з выявай бігборда і кароткай інфармацыяй аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Большасць людзей з разуменнем ставілася да тэмы.
Паводле “Хартыя’97” (www.charter97.org)
|