“Белсат” пачаў працу
Глядзець канал можна праз спадарожнік ад 18-й гадзіны 10 снежня. Дасяжны да прагляду таксама афіцыйны сайт тэлеканалу www.belsat.eu.
На сайце пакуль няшмат відэаматэрыялаў. Можна паглядзець хіба прэзентацыйны ролік, у якім апавядаецца пра тыя праграмы, што будуць у эфіры “Белсату”. Ёсьць таксама расклад праграмаў на сёння. Недасяжныя пакуль нават раздзелы “Форум”, “Чат”, “Блог” і “Кантакт”.
Затое ў раздзеле “Як нас знайсці” падрабязна тлумачыцца працэдура настройкі спадарожнікавай антэны на сігнал “Белсату”. Кіраўніцтва каналу абяцае, што са студзеня яго можна будзе глядзець праз магутны спадарожнік “Сірыус”. Пакуль жа “Белсат” перадаецца праз спадарожнік “Астра”.
Вось яго настройкі: Астра1KR: 10773 MHz, Н, 22000, 5/6.
Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|