У Беларусі большасць майстэрняў па рамонце мабільнікаў – па-за законам
Па-за законам апынуліся большасць майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў у нашай краіне. Паводле некаторых ацэнак, іх каля тысячы. З 1-га снежня права легальна рамантаваць мабільныя і стацыянарныя тэлефоны маюць толькі дзве кампаніі.
Адпаведныя сертыфікаты аформілі РУП “Белтэлекам” і ААТ “Ньюлэнд”. Яшчэ тры заяўкі на сертыфікацыю знаходзяцца на разглядзе, паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Нагадаем, абавязковая сертыфікацыя паслуг па рамонце сродкаў электрасувязі бытавога прызначэння мусіла быць уведзеная яшчэ 1 ліпеня, але Дзяржкамітэт па стандартызацыі адсунуў тэрміны на снежань.
На думку экспертаў, у большасці майстэрняў проста няма неабходнага для прахаджэння сертыфікацыі дарагога абсталявання. Акрамя таго, неабходна падрыхтаваць поўны камплект дакументацыі, знайсці рамонтнікаў толькі з профільнай адукацыяй.
Паводле Tut.by
|