Беларускі сыр і масла на экспарт будуць прадаваць толькі праз біржу
Урад прыняў рашэнне аб экспартным продажы сыроў і масла толькі праз “Беларускую ўніверсальную таварную біржу”.
Як паведамілі на біржы, такія нормы ўжо больш за год дзейнічаюць у дачыненні да малака. Там патлумачылі, што сыр і масла можна прадаваць і па-за біржай, але пры ўмове, калі тавар на біржы не купілі, і па коштах, не ніжэйшых за біржавыя.
“Напрыклад, нейкі завод прадае масла або сыр. Па гэтым самым кошце ён можа прадаць і па-за біржай, калі ў яго зусім нічога не купілі або нешта засталося непрададзенае. Аднак па кошце, не ніжэйшым за заяўлены на біржы. Вышэй можна, ніжэй нельга”.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|