Шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры дазволеныя
Мінскія ўлады дазволілі правесці 4 лістапада ў нядзелю шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры з нагоды Дня памяці продкаў. Адпаведную заяўку падавалі актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ.
Намеснік старшыні партыі Сяргей Папкоў 31 кастрычніка атрымаў станоўчы адказ з Мінгарвыканкаму. С. Папкоў паведаміў, што збор запланаваны на 12-ую гадзіну ля будынку Палацу культуры камвольнага камбінату. Далей людзі пойдуць шэсцем на ходніках да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, дзе будзе праведзены жалобны мітынг.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|