А.Шатэрнік усталяваў адрамантаваную “Лаву Клінтана” ў Курапатах

Адноўлены мемарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі дзеля памяці” сёння быў нанава ўсталяваны ў Курапатах.

“Лаву Клінтана” адрэстаўраваў скульптар Алесь Шатэрнік. Усталёўваць мемарыяльны знак яму дапамагалі адказны сакратар Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, актывісты партыі Міхась Сазон і Алег Радзюк.

Пасля ўсталявання ў студзені 1994 г. прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам мемарыяльны знак 12 разоў быў апаганены вандаламі. Праваахоўныя органы ніколі не знайшлі і не пакаралі злачынцаў.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў