Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі” прыняты ў першым чытанні

Сёння палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў: “У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценне, нават імкненне да вяртання дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спынення практыкі непрадуманага і па сутнасці супрацьзаконнага ўжывання ў перыёдыцы так званай “тарашкевіцы”. На думку Радзькова, законапраект “забяспечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў”.

Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадства і мовазнаўцамі, які не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку.

Новы закон уступіць у дзеянне ад 1 верасня 2010 г.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў