“Сацыяльны марш” накіроўваюць па маршруце Еўрапейскага
Заяўнікам Сацыяльнага маршу 23 кастрычніка падчас сустрэчы ў Мінгарвыканкаме быў прапанаваны традыцыйны маршрут акцыі: Акадэмія навук – плошча Бангалор.
З боку ўлады на сустрэчы прысутнічалі начальнік ідэалагічнага аддзела Генадзь Курбека, пракурор Аляксей Стук і прадстаўнік міліцыі. З боку аб'яднаных дэмакратычных сілаў – Аляксандр Бухвостаў, Юрый Хадыка, Валеры Фралоў і Міхаіл Пашкевіч.
Перамовы павінны працягнуліся і сёння.
Нагадаем, што прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі неаднаразова заяўлялі, што дыскусіі аб месцы збору і маршруце руху няма і быць не можа. Маршрут Сацыяльнага Марша вызначаны аргкамітэтам. Месца збору ўдзельнікаў Марша – а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы, далей шэсце па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|