Прыпыняецца выхад беларускамоўнага адрыўнога календара “Родны край”

З наступнага года ў Беларусі прыпыніцца выпуск беларускамоўнага адрыўнога календара “Родны край”. У дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” сцвярджаюць, што ён для іх “нерэнтабельны”, бо кепска прадаецца.

З 7 тысяч асобнікаў, надрукаваных у 2006 г., былі рэалізаваныя толькі паўтары тысячы. Аднак у некаторых кнігарнях сцвярджаюць, што каляндар прадаваўся добра і што яму не хапала рэкламы, а таксама своечасовага выхаду.

Паводле Belarus.life

‹‹ на галоўную | у архіў