Мінаблвыканкам дазволіў мітынг памяці 28 кастрычніка ў Курапатах
Дазвол на акцыю ў Курапатах атрымалі сёння арганізатары ад Мінаблвыканкаму. Паводле намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Папкова, пачатак дазволенага мітынгу ў Курапатах у 14 гадзін 30 хвілін.
Між тым ад сталічных уладаў пакуль няма адказу на заяўку аб правядзенні шэсцяў ў Мінску. Першае плануецца распачаць аб 11-й гадзіне ад парка Чалюскінцаў па праспекце Незалежнасці, вуліцы Каліноўскага, вуліцы Сядых ва ўрочышча Курапаты. Другое мяркуецца арганізаваць па праспекце Маякоўскага да Лошыцкага яру, дзе праводзіліся масавыя расстрэлы людзей у 1937 г. Яго удзельнікі збяруцца апоўдні каля Камвольнага камбінату. Арганізатары чакаюць, што дазвол на правядзенне памятных шэсцяў яны усё ж атрымаюць, але ў апошні момант. Пакуль ў мэрыі нават па тэлефоне адмаўляюцца паведаміць пра рашэнне гарадскіх уладаў.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|