Конкурс для спецыялістаў трохмернага мадэлявання
БДУ культуры і мастацтваў і партал камп’ютэрнай графікі cgtalk.by абвяшчаюць першы міжнародны конкурс “Трохмернае мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”.
Удзельнікам прапануюцца для віртуальнай рэстаўрацыі адны з найбольш каштоўных помнікаў архітэктуры Беларусі: Белая Вежа, Мірскі замак, Каложская царква ў Гародні, царква ў Сынкавічах, Рэфарматарскі храм у Заслаў’і, Ратуша ў Магілёве (зруйнаваная), Замкавая вежа Нясвіжа, Лямус манастыра брыгітак у Гродне.
На першым этапе конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць у журы эскізы, на другім – трохмерныя аб’екты.
Арганізатары конкурсу ставяць перад сабой задачы:
- папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
- прыцягнення ўвагі спецыялістаў у галіне камп’ютэрнай графікі і інфармацыйных тэхналогій да стварэння рэсурсаў культуры і мастацтва;
- садзейнічання развіцця трохмернага мадэлявання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
- рэканструкцыі страчаных помнікаў і аднаўленне віду пабудоў на разнастайныя моманты іх жыцця;
- стварэння спецыялізаванага рэсурсу ў інтэрнэце па тэматыцы конкурсу.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе ўсіх жадаючых, у тым ліку з Замежжа.
Каштоўныя прызы прадстаўлены кампаніямі “NVidia” і “Wacom”.
Падрабязнасці на сайце cgtalk.by.
Палажэнне аб конкурсе, заяўку ўдзельніка і патрабаванні да творчых работ глядзіце тут.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|