Спецдакладчык ПАРЭ спадзяецца на сустрэчу з палітзняволенымі 

Дакладчык па Беларусі Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні мае намер сустрэцца з палітзняволенымі.

“Мы гаварылі пра гэта. Паглядзім, ці сумеем мы правесці падобныя наведванні, сыходзячы з тых сустрэч, якія ў нас адбудуцца сёння і заўтра. Падчас дыялогу, гутарак, якія мы праводзілі з кіраўніцтвам Беларусі, мы спадзяемся, што нам будзе дадзена такая магчымасць. Пакуль што канкрэтна мы не называлі ніякіх імёнаў і гэтую сітуацыю канкрэтна не разбіралі”, – паведаміў А. Рыгані.

Ад 16 кастрычніка дакладчык у справах Беларусі Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы А. Рыгоні знаходзіцца з візітам у Беларусі. Мэтай - падрыхтоўка  адмысловай справаздачы пра сітуацыю ў Беларусі.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org) і “Хартыі’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў