Расія адмаўляецца будаваць газаправод па тэрыторыі Беларусі
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал–Еўропа па тэрыторыі Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны праблем з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы.
“Мы апякліся на першай нітцы з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы і, пакуль гэтае пытанне не ўрэгуляванае, будаўніцтва другой ніткі адцягваецца”, – сказаў А.Сурыкаў журналістам у Менску на Беларускім энергетычным форуме.
Акрамя таго, на рашэнне расійскага боку паўплываў пачатак будаўніцтва Паўночнаеўрапейскага газаправода ў абыход Беларусі і Польшчы. Каментуючы будаўніцтва СЕГ, амбасадар адзначыў, што “гэта традыцыйная барацьба краіны вытворцы і краіны транзіцёра, кожны хоча максімальна абмінуць пасярэднікаў”, – сказаў А.Сурыкаў.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|