Набывайце альманах “Беларус-2007”

Шаноўныя чытачы!

У выдавецтве нашай газеты ў пачатку кастрычніка быў выдрукаваны літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус” за 2007 г., збор матэр’ялаў для якога пачаўся ў верасні 2006 г. і цягнуўся да 1 чэрвеня сёлета.

На амаль 200 старонках часопісу змешчаныя творы 18 аўтараў з 9 розных краінаў свету. Нагадваем, што змясціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія сёння жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменнікі і паэты, але большасць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.

Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выдання: хто парадамі, хто грашовым ахвяраваннем, а хто хай сабе толькі сваім зацікаўленнем. Прыбытак ад распаўсюду гэтага нумару цалкам пойдзе на падрыхтоўку друку наступнага.

Каб замовіць альманах поштаю ў межах Злучаных Штатаў, дашліце, калі ласка, аплату ў памеры $15 (чэкам ці грашовым пераводам) на адрас рэдакцыі:
BIELARUS
P.O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя BIELARUS.
Замовы з дасылкаю ў Канаду каштуюць $18, ва ўсе іншыя краіны $20.

Не забудзьце падаць дакладны адрас, куды трэба будзе даслаць вашу замову.

Усе аўтары, а таксама асобы, якія зрабілі грашовыя ахвяраванні на выданне сёлетняга альманаху атрымаюць яго па пошце бясплатна ў самы бліжэйшы час.

Альманах можна таксама набыць на штомесячных пасяджэнняў нью-йоркскага аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Цяпер пачынаецца падрыхтоўка да выдання наступнага выпуску альманаху, які запланаваны на верасень 2008 году.

Рэдакцыя газеты “Беларус”

‹‹ на галоўную | у архіў