Кожны восьмы беларус хацеў бы жыць у адной дзяржаве з Польшчай
Сацыёлагі НІСЭПД (Вільнюс, Літва) падчас вераснёўскага даследавання задалі беларусам пытанне пра тое, як бы яны прагаласавалі, калі б праходзіў рэферэндум аб аб’яднанні Беларусі і Польшчы ў адну дзяржаву.
“За” – 12,5% апытаных, “супраць” – 63,5%, не сталі б галасаваць 16%, астатнія адказу не далі.
Што да рэферэндуму пра аб’яднанне з Расіяй, то “за” 33,8% рэспандэнтаў, “супраць” – 47,4%, не галасавалі б на такім плебісцыце 11%, астатнія адказаць не здолелі ці не захацелі.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|