Аляксандр Лукашэнка: мы вярнулі ў школьныя праграмы Талстога і Дастаеўскага

“Па маёй ініцыятыве са школьных праграмаў былі прыбраны ўсе нацыяналісты, так званыя пісьменнікі. Нацыяналізм – страшнае зло, і вы ў Расіі ведаеце гэта больш, чымсьці хто-небудзь”, – сказаў прэзідэнт Беларусі на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ.

“Апрача таго, мы вярнулі ў праграмы тое, што было ў свой час выкінутая – Талстой, Дастаеўскі, Пушкін, Лермантаў”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.       

А. Лукашэнка заявіў, што ён інтэрнацыяналіст: “Я вельмі паважліва і з вялікай любоўю стаўлюся да ўсіх народаў, якія жывуць у Беларусі”.

Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў