Прыватных унітарных прадпрыемстваў 400 з магчымых 200 тысяч

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выказалі жаданне перарэгістравацца ў прыватныя унітарныя прадпрыемствы, паступова расце. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

“Калі два тыдні таму прыватных унітарных прадпрыемстваў было зарэгістравана 169, то на сёння — ужо больш за 400. На рэгістрацыі знаходзіцца больш чым 530 пакетаў дакументаў”, — паведаміў намеснік міністра.

Нагадаем, спрошчаная схема перарэгістрацыі ІП у прыватныя унітарныя прадпрыемствы будзе дзейнічаць яшчэ месяц, да 10 лістапада.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў