У Беларусі за тры дні затрыманыя 18 актывістаў

У Беларусі напярэдадні правядзення “Еўрапейскага маршу” працягваюцца затрыманні актывістаў. Паводле звестак незарэгістраванага ў Беларусі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, за тры дні ў краіне затрыманыя 18 чалавек і, праўдападобна, лічба гэтая яшчэ павялічыцца.

У “Вясне” паведамілі, што ў асноўным затрымліваюць актывістаў грамадскіх рухаў, партый, а таксама моладзь. Пры гэтым, у Мінску затрымана менш за ўсіх – пяць чалавек. Астатнія затрыманыя гэта з рэгіёнаў: Гродна, Гомель, Мазыр, Нясвіж, Віцебск і Мядзель.

Калі затрымліваюць лідэраў – іх абвінавачваюць у “хуліганстве”, калі астатніх – абвінавачваюць у распаўсюдзе налепак “Еўрапейскі марш”.

Большасць патэнцыйных удзельнікаў апазіцыйнай акцыі, якая пройдзе ў сталіцы 14 кастрычніка (яна ўжо дазволена ўладамі) асуджаны на адміністрацыйны арышт тэрмінам ад 5 да 10 сутак. На чатырох чалавек склалі пратаколы, але суды будуць пазней.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў